Сакавiк 13

Жаночы дзень у бібліятэцы аграгарадка Страчанка

Першае веснавое свята адзначылі ў Страчанскай сельскай бібліятэцы напярэдадні 8 Сакавіка.

Мясцовыя жанчыны сабраліся  на сваё свята, якое насіла назву “Мадонны Беларусі”.  Напачатку бібліятэкар расказала аб знакамітых жанчынах Беларусі, якімі па праву можна ганарыцца. Затым прадстаўніцы “залатога” ўзросту ахвотна паспаборнічалі ў віктарыне – прызнанні “Самае чулае сэрца – матчына”, а таксама  пазнаёміліся з выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Жаночы голас беларускай паэзіі”.




Апублікавана 13.03.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий