Сакавiк
15
Канстытуцыя – гарант беларускай дзяржаўнасці.
Асноўны закон Рэспублікі Беларусь – Канстытуцыя. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года. Гэтай урачыстай падзеі было прысвечана мерапрыемства, якое прайшло ў раённай бібліятэцы 13 сакавіка 2019 года.
Работнікі бібліятэкі напомнілі прысутным гісторыю ўзнікнення і развіцця Канстытуцыі, пазнаёмілі з яе структурай і асноўнымі раздзеламі. Расказалі аб правах і свабодах чалавека, якія гарантаваны Канстытуцыяй.
Удзел у мерапрыемстве прыняў пракурор Астравецкага раёна Аляксей Уладзіміравіч Тамчанок, які выступіў перад прысутнымі. Ён падкрэсліў важнасць Канстытуцыі для дзяржавы ў цэлым і для кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі.