Сакавiк
15
Асноўны закон жыцця
25-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адзначаецца селёта ў краіне. Астравецкая раённая бібліятэка запрасіла на пазнавальную гадзіну, назва якой вынесена ў загаловак, школьнікаў СШ № 1.
Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гісторыяй узнікнення свята, расказалі якія ў Канстытуцыі прапісаны правы і абавязкі, што рэгулююць жыццё кожнага грамадзяніна краіны. Работнікі бібліятэкі дапоўнілі аповед звесткамі аб сімволіцы нашай краіны, расказалі пра герб, сцяг і гімн Рэспублікі Беларусь.
У чытальнай зале працуе выстава “Закон, па якому жыве краіна”. На ёй прадстаўлена літаратура аб родным краі, асноўная частка прысвечана Канстытуцыі краіны. Вучні праявілі цікавасць да выставы, з задавальненнем пазнаёміліся з літаратурай, змешчанай на ёй.