Сакавiк
26
Книжное чтение на все настроения
25 сакавіка дзіцячая бібліятэка горада Астраўца ўрачыста адкрыла тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, які традыцыйна праходзіць у час вясенніх канікул.
Чытаць і любіць кнігу сёлета запрашалі дзетак многія літаратурныя героі — Нязнайка, Бураціна, Чырвоны Капялюшык, кот Базіліо і ліса Аліса, Пэпі- доўгая панчоха і паштальён Печкін. Мноства незвычайных загадак, інтэрактыўных віктарын і конкурсаў не пакінулі раўнадушнымі нікога. Як водзіцца, напрыканцы мерапрыемства рабяты горача запэўнілі арганізатараў, што абавязкова наведаюць бібліятэчныя ўстановы, каб выбраць сабе кнігу для чытання, пазнаёміліся з выставай “Парад любімых кніг”. Удзел у мерапрыемстве прынялі школьныя бібліятэкары, супрацоўнікі дзіцячай і раённай бібліятэк горада.