Паэтамі апеты край
27 сакавіка ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшоў паэтычна вершаваны круіз “Паэтамі апеты край”, прысвечаны 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.
Вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі з гісторыяй утварэння вобласці.
У гэты дзень гучалі вершы беларускіх паэтаў, якія пісалі пра нёманскі край, яго прыгажосць. Гродзеншчына асветленая талентам Вольгі Іпатавай, Дануты Бічэль-Загнетавай, Юркі Голуба, Мар’яна Дуксы, Людмілы Кебіч і іншых. Вершы, паэмы, балады выдатна адлюстроўваюць гісторыю гродзенскай зямлі, апяваюць знакамітых землякоў, помнікі, падзеі. Прысутныя выказалі самую шчырую зацікаўленасць паэтычна-мастацкім словам. Выклікала зацікаўленасць ў іх і змястоўная кніжная выстава “Гродзеншчына крочыць наперад”, прымеркаваная да юбілейнай даты Гродзеншчыны.