Красавiк
1
Каб кніга была любімай
Пад такім дэвізам прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы.
Цэлы шэраг цікавых, займальных і пазнавальных мерапрыемстваў запланавала і правяла бібліятэкар В.А.Багдановіч. Так, 28 сакавіка для выхаванцаў школьнага лагера ДУА “Міхалішкаўская сярэдняя школа” прайшоў літаратурны круіз “В стране фантазий, проказов и озорных затей”. А 29 сакавіка адбыўся Дзень вясёлых забаў пад назвай “Мы играем и поём, вместе с книгой мы живём”. Шматлікія конкурсы, загадкі і віктарыны заклікалі выхоўваць беражлівыя, трапяткія адносіны да кнігі, бачыць у іх інструмент развіцця творчых і асабістых здольнасцяў.