Па старонках Чырвонай кнігі
10 красавіка ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная гадзіна “Па старонках Чырвонай кнігі”.
Удзельнікі мерапрыемства адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках кнігі, падчас якога ўспомнілі дзіўных і рэдкіх жывёл, пабывалі на лясных палянах, палюбаваліся першымі вясеннімі кветкамі, аб якіх складзены прыгожыя вершы. Падарожжа складалася з некалькіх пунктаў: “Рэдкія жывёлы”, “Птушкі, якія гінуць”, “Свет раслін”. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах на тэму экалогіі.
Чытачам бібліятэкі быў прапанаваны агляд кніжнай выставы “Зямлянам чыстую планету”, а таксама інфармацыйнае паведамленне аб Чырвонай кнізе Беларусі. Бібліятэкар расказала па якому прынцыпу ажыццяўляецца адбор аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету ў ахоўную кнігу, чаму яна перыядычна змяняецца і што чакае таго, хто парушыць Закон аб ахове навакольнага асяроддзя.