Красавiк
11
Здаровым быць – у радасці жыць
7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. З гэтай нагоды 10 красавіка ў Астравецкую раённую бібліятэку былі запрошаны госці. На сустрэчу з удзельнікамі клуба “Актыўнае даўгалецце” прыйшла ўрач санітарнай службы Крукава Вольга Генадзьеўна.
Яна рассказала аб фарміраванні здаровага ладу жыцця, як індывідуальнай сістэме паводзін і звычак кожнага чалавека. Напомніла, што ў паняцце “здаровы лад жыцця” уваходіць: адмова ад шкодных звычак; падтрыманне маральнага, эмацыянальнага і фізічнага стану чалавека; захаванне правілаў гігіены і г.д. Нагадала аб правільных і карысных прадуктах харчавання, дала парады, як зберагчы здароўе, адказала на шматлікія пытанні слухачоў.
Сустрэча была напоўнена цікавай і пазнавальнай інфармацыяй.