Красавiк 25

Краязнаўчае падарожжа

У рамках 75-годдзя вызвалення Беларусі і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі В. Багдановіч арганізавала для сваіх юных чытачоў экскурсію ў музей мясцовай школы “Па дарогах памяці”.

Настаўнік гісторыі С.І.Мацкевіч пазнаёміла падлеткаў з экспанатамі і выставачнымі стэндамі музея, якія адлюстроўваюць падзеі ваеннага часу. У бібліятэцы рабяты пазнаёміліся  з кніжнай выставай “Памяць. Мужнасць. Вечнасць”.

Мэта такой акцыі – выхаванне грамадзянскасці, гуманнасці і патрыятызму ў маладога пакалення, далучэння іх да ведання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, гераічных старонак вызваленчага руху.




Апублікавана 25.04.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий