Красавiк
29
Адысей з Белай Русі
Да 205-годдзя з дня нараджэння Іосіфа Гашкевіча, знакамітага дыпламата і падарожніка, 18 красавіка дзіцячая бібліятэка правяла краязнаўчае падарожжа “Адысей з Белай Русі”.
Удзельнікамі сталі школьнікі з 6 “В” класа СШ №2. Краязнаўчае падарожжа пачалося каля помніка Іосіфу Гашкевічу на вуліцы Кастрычніцкая. Дзеці паслухалі цікавае паведамленне пра нашага земляка, гісторыю стварэння бюста І.Гашкевічу і пра яго аўтара В.Янушкевіча.
Закончылася мерапрыемства конкурсам знаўцаў жыцця і дзейнасці І.Гашкевіча. Пераможцы атрымалі прызы.