Май
10
Дзень Перамогі
5 мая ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла гістарычна-патрыятычная гадзіна “Великие битвы – Великой Победы». Эпіграфам да мерапрыемства сталі радкі: «Час мужества пробил на наших часах, и мужество нас не покинет».
Менавіта таму гучалі паэтычныя радкі вершаў пра гора і слёзы, пра мужнасць і стойкасць, пра пяшчоту і любоў, аб подзвігах і перамозе В. Бергольц, Ю. Друнінай, К. Сіманава, М. Джаміля, А. Твардоўскага і інш. у выкананні бібліятэкара і дзяцей. Рабяты чыталі свае ўласныя вершы пра вайну, падаравалі малюнкі на тэму вайны, паслухалі агляд твораў ля выставы. У рамках мерапрыемства прайшла віктарына “Дзякуй за жыццё”.