Май 10

Мы памятаем, ведаем, паважаем…

“Нашы землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны” пад такой назвай прайшла ў Варнянскай сельскай бібліятэцы прэзентацыя да Дня Перамогі.

Дзеці з цікавасцю глядзелі прэзентацыю і слухалі аповед бібліятэкара аб ветэранах-земляках, якія змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства скончылася хвілінай маўчання і пажаданнямі не забываць тых, хто заваяваў для нас Перамогу, і памятаць падзеі тых трагічных гадоў. У ходзе мерапрыемства Алена Іванаўна зрабіла бібліяграфічны агляд ля кніжнай выставы  “Мы памятаем, ведаем, паважаем…”.




Апублікавана 10.05.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий