Май 16

Астравеччына ваенная

3 ліпеня наша краіна будзе адзначаць 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэтай падзеі было прымеркавана пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”.

Як заўсёды, на пасяджэнне былі запрошаны госці. З вялікай цікавасцю прысутныя слухалі галоўнага захавальніка фондаў ДУК “Астравецкі гісторыка-этнаграфічны музей”  Вайшнаровіч Ванду Міхайлаўну, якая расказала аб Астравеччыне ў гады вайны: аб пачатку вайны, дзейнасці партызанскіх савецкіх і польскіх атрадаў, лёсе мясцовых яўрэяў, фашысцкіх расправах над мірным насельніцтвам, вызваленні Астравеччыны.  Яе дапоўніла старшыня Астравецкага раённага Савета ветэранаў Шляхтун Ірына Баляславаўна, якая паведаміла аб лёсе хаты-чытальні  в. Малі ў 1940-1941гг.

Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з разгорнутай выставай-панарамай “Беларусь памятае!” аб нашых ветэранах-земляках, краязнаўчых дакументах.  На прыканцы сустрэчы, за кубачкам гарбаты, усхваляваныя прысутныя таксама падзяліліся ўспамінамі аб ваенных гадах, аб лёсах сваіх бацькоў, родных.




Апублікавана 16.05.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2019", "Залатая восень жыцця", "Лепшае 2019", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий