Май
17
“Чытаем разам аб вайне”
Чытачы Гудагайскай сельскай бібліятэкі прынялі ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”, прысвечанай 75 -годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Урыўкі з твора пісьменніка-франтавіка Васіля Быкава “Дажыць да світання” прачыталі актыўныя чытачы бібліятэкі. Пра Вялікую Айчыную Васіль Быкаў заўсёды распавядаў проста, аб’ектыўна, не абыходзячы няёмкія моманты, так як гэта было насамрэч і адразу зразумела – як жа цяжка далася гэта перамога салдатам і народу.