Май
15
Пасяджэнне “Лесавічка”
15 мая ў Падольскай сельскай бібліятэцы адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Лесавічок” па тэме – “Звяры, птушкі, лес і я – разам дружная сям’я.”
Дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў з жыцця птушак, жывёл і раслін, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, нагадалі правілы паводзін на прыродзе. Пад час мерапрыемства працавала выстава-конкурс малюнкаў дзяцей “Птушкі і звяры Беларусі.” Пераможцай стала Бараноўская Ганна з малюнкам “Сава”.