Май 23

Сонцам свеціць Прынямонне

З 22 па 29 мая навуковыя арганізацыі Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі ўпершыню арганізуюць Тыдзень роднай прыроды. Мерапрыемства прысвечана Году малой Радзімы і прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці, які адзначаецца 22 мая.

У рамках гэтага тыдня 22 мая ў Падольскай сельскай бібліятэцы прайшоў дзень іфармацыі “Сонцам свеціць Прынямонне”, якую бібліятэкар прымеркавала да  75-годдзя Гродзенскай вобласці і тыдня прыроды.

У гэты дзень бібліятэкар  пазнаёміла дзяцей з гісторыяй Гродзеншчыны ў мясцовай школе, расказала пра рэдкія і знікаючыя віды раслін, рэкі і азёры гродзенскай зямлі, а затым  ў бібліятэцы рабяты паглядзелі прэзентацыю “Гродзеншчыне-75”, пазнаёміліся з аднайменнай выставай.

 




Апублікавана 23.05.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий