Музейная экспазіцыя “Сядзіба М. Богуша — Шышкі”
Дарагія сябры!
Давайце створым гісторыю разам!
У былой сядзібе сусветна-вядомага мастака Мар’яна Богуша-Шышкі, які нарадзіўся ў Трокеніках і правёў там сваё дзяцінства, зараз размешчана бібліятэка-клуб. На другім паверсе знаходзіцца музейны пакой слыннага земляка. Сюды часта наведваюцца госці з розных куткоў краіны і не толькі.
Запрашаем кожнага не заставацца абыякавым і дапамагчы папоўніць экспанатамі быту, жыцця сялянства і заможных людзей гэтай мясцовасці перыяду пачатку XXстагоддзя. Спадзяемся, што сумесна мы створым часцінку гісторыі, побыту нашага краю, якім будзем ганарыцца самі і паказваць яго гасцям.
Запрашаем прыносіць рэчы ў філіял «Трокеніцкая сельская бібліятэка-клуб», дзе яны будуць узяты на баланс і застануцца ў годным стане.
Дзякуем патэнцыяльным ахвярадаўцам!