Май 29

Чытаючы горад

Акцыя “Чытаючы горад” працягваецца. 29 мая супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі наведалі Дзяржаўную ўстанову “Астравецкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Намеснік дырэктара Наталля Ачарэтава пазнаёміла з умовамі правядзення акцыі для папулярызацыі чытання і кнігі сярод насельніцтва горада. Яна распавяла пра тое, што інтэрнэт трывала ўвайшоў у наша жыццё, адцясніўшы на другі план многія патрэбныя рэчы. Але ён, на шчасце, не змог гэтага зрабіць з найвялікшым дасягненнем чалавецтва – друкаванай кнігай.

Бібліятэкары азнаёмілі прысутных  з новай літаратурай розных жанраў,  расказалі, чым сёння жыве бібліятэка, якія выпісвае часопісы і газеты.




Апублікавана 29.05.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2019", "Лепшае 2019", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий