Май 30

“Я люблю чытаць”

Астравецкая раённая бібліятэка працягвае акцыю “Бібліятэка без межаў”, накіраваную на папулярызацыю кніг і чытання сярод усіх катэгорый насельніцтва.

30 мая ў гарадскім парку жыхары і госці горада змаглі не толькі прагуляцца, але і знайсці для сябе цікавую кнігу, якую даўно марылі пачытаць. Аматары чытання выбіралі кнігі, абменьваліся ўражаннямі ад прачытаных раней і дапамагалі парадай у выбары літаратуры.

Сярод моладзі папулярнасцю карыстаўся элемент фотазоны “Я люблю чытаць”.




Апублікавана 30.05.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий