Чэрвень
10
Свята вёскі Варона
Добрай традыцыяй стала святкаванне Дня вёскі. Вось і ў Вароне ў апошнія выхадныя спраўлялі ўласнае свята з песнямі, танцамі, гандлёвымі кропкамі.
Прыняла ўдзел у свяце і мясцовы бібліятэкар — Казлоўская А.І. Яна падрыхтавала цудоўную падборку краязнаўчых матэрыялаў, якія тычацца гісторыі вёскі, калгаса і школы. Да ўвагі жыхароў і гасцей свята былі прапанаваны старыя фотаздымкі, дакументы ваеннай пары і перыяду станаўлення Савецкай улады, падборкі творчых работ землякоў.