Лiпень
1
Інфармацыйны агляд у летніку
28 чэрвеня бібліятэкар бібліёбуса Марына Здзіславаўна правяла інфармацыйны агляд “Пад знакам Незалежнасці і вызвалення” у летніку “Ластаўка”.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з экспанатамі з выставы, з тэматыкай кніг, прадстаўленых на выставе, з партрэтамі ветэранаў і тых, хто вызваляў Астравеччыну. Асобнай тэмай спыніліся на тых сведках вайны, хто быў яшчэ зусім юнага ўзросту. Як сведчанне успамінаў дзяцей вайны ў Беларусі была створана кніга “Ніколі не забудзем”, з якой падлеткі чыталі ўрыўкі твораў.