Лiпень
4
Ткацтва пояса на дошчачках
Адным з самых старажытных відаў рукадзелля з’яўляецца ткацтва. Менавіта ткацтву пояса на дошчачках было прысвечана чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Павуцінка”, якое працуе пры Трокеніцкай сельскай бібліятэцы-клубе.
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавага аб гэтай самабытнай мастацкай з’яве ў нацыянальнай культуры беларусаў, пазнаёміліся з інструментамі і матэрыяламі для ткацтва, іх прызначэннем і прыёмамі эфектыўнага выкарыстання. А таксама мелі магчымасць прыняць непасрэдны ўдзел у стварэнні пояса і тым самым далучыцца да традыцый старажытнага рамяства.