Пасядзелкі для людзей паважанага ўзросту
Бібліятэкар Мальскай сельскай бібліятэкі Анжэла Уладзіміраўна падыходзіць да кожнага пажылога чалавека індывідуальна, з улікам канкрэтных чытацкіх запытаў, літаратурных інтарэсаў і псіхалагічных асаблівасцей. Са многімі з іх бібліятэкар чытае цікавыя артыкулы, абмяркоўвае сучасныя праблемы. Нават проста паслухаць чалавека, паразмаўляць з ім – проста неабходна сталаму адзінокаму чалавеку.
Напрыканцы чэрвеня бібліятэкар з работнікамі Дома культуры арганізавалі для адзінокіх пенсіянераў пасядзелкі “Ніколі не старэць”, дзе наведалі сваіх жыхароў вёскі на даму. Такія сустрэчы дапамагаюць пажылым людзям знайсці радасць у жыцці, спакой, душэўную раўнавагу, знайсці аднадумцаў і сяброў. На працягу пасядзелак жанчынкі спявалі песні, чыталі вершы і байкі, успаміналі маладосць.