Лiпень 8

Летняя чытальная зала на свежым паветры

Бібліятэкар Варонскай сельскай бібліятэкі пастаралася дапамагчы дзецям адпачыць ад школьных клопатаў. Для чаго стварыла атмасферу адпачынку і весялосці, дзе дзяцей чакалі не толькі віктарыны і інтэлектуальныя гульні, але і дваровыя забавы з мячом.

Удзельнікі чытальнага зала “Захапленне кнігай” пераканаліся, што чытанне на адкрытым паветры не толькі прыемна і карысна, але цікава і зручна.




Апублікавана 08.07.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий