Лiпень 8

Зямля бацькоў — зямля святая

У Падольскую сельскую бібліятэку 4 ліпеня завіталі  дзеці з прышкольнага  лагера “Непаседы”.

Бібліятэкар Вера Іванаўна пазнаёміла  вучняў з  выставай-панарамай  “Зямля бацькоў — зямля святая”, прымеркаванай да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзя вызвалення Беларусі. Пазнаёміла  з ветэранамі-землякамі зямлі Падольскай і падрабязней распавяла пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Буцько Івана Віктаравіча, сваім бацьку. Дзеці мелі магчымасць патрымаць у руках ўзнагароды ветэрана з сямейнага архіву, сярод якіх —  ордэн Чырвонай звязды, ордэн Айчыннай вайны, медаль “За адвагу” і іншыя.                                                                                                




Апублікавана 08.07.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий