Лiпень
12
Дзень шакаладу
Дзень шакаладу ў Падольскай сельскай бібліятэцы адзначылі ў першы раз. Бібліятэкар Вера Іванаўна з дапамогай электроннай прэзентацыі “Шакаладная краіна” пазнаёміла дзяцей з прышкольнага лагера “Непаседы” з гісторыяй свята. Прысутныя даведаліся, як вырабляецца шакалад, чаму ён так называецца, адкуль прывозяць какава-бабы, пра стваральніка помніка шакаладу і многае іншае.
А самай яркай часткай “шакаладнага” свята стаў асабісты ўдзел дзяцей у квэст-гульні, дзе ім прадставілася магчымасць праявіць сябе сапраўднымі знаўцамі і знатакамі самага любімага прысмака, яны падзяліліся на тры каманды і адказалі на пытанні “Шакаладнай віктарыны”, складалі Шока-пазлы. Затым стваралі рэкламу, прэзентавалі знойдзены прадукт. Пераможцы атрымалі прызы.