Лiпень 15

Актыў, здароўе, пазітыў!

У дні летніх канікул бібліятэкар раённай бібліятэкі Марына Здзіславаўна запрасіла дзяцей з лагера “Ластаўка” на бібліятэчную акцыю “Актыў, здароўе, пазітыў!” Удзел у мерапрыемстве дазволіў падлеткам  акунуцца ў вельмі цікавую і важную тэму для кожнага чалавека — тэму здароўя і здаровага ладу жыцця.

Стартам акцыі стала гутарка пра здаровы лад жыцця, віктарыны і рухомыя гульні. Дзеці, актыўна падтрымліваючы гутарку, адказвалі на пытанні віктарыны, даведаліся, як правільна выконваць рэжымы: харчавання, сну, адпачынку, актыўных заняткаў спортам. Падлеткам яшчэ раз нагадалі, што альтэрнатыва наркотыкам — свет захапленняў. Удзельнікам прапанавана было скончыць фразу “Я выбіраю здаровы лад жыцця таму, што …”.

У фінале акцыі бібліятэкар звярнулася да ўдзельнікаў з заклікам да здаровага ладу жыцця, раздала прэс-рэлізы. Яна параіла цікавіцца новымі кнігамі і ніколі не спрабаваць наркотыкі, памятаць, што жыццё даражэй!




Апублікавана 15.07.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий