Жнiвень 2

Паляна казак

На мерапрыемства пад такой назвай ў Гудагайскай сельскай бібліятэцы  сабраліся выхаванцы мясцовага прышкольнага лагера “Лясная казка”.

Казачнымі ў той дзень былі шматлікія віктарыны: рабяты паспяхова адгадвалі назвы казак па іх урыўках, вызначалі дзе народная, а дзе аўтарская казка, а таксама ў назвах якіх казак прысутнічаюць лічбы. Самай яркай часткай мерапрыемства была “Музычная шкатулка”, дзе дзеці натхнёна спявалі праўдзіва згаданыя песні з любімых мультфільмаў.




Апублікавана 02.08.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий