Жнiвень 2

Па славутых мясцінах малой радзімы

1 жніўня бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Вольга Аляксандраўна наведала школьны лагер “Вілія”, дзе правяла краязнаўчую вандроўку “Па славутых мясцінах малой радзімы”, прысвечаную да 75-годдзя Гродзенскай вобласці і Году малой радзімы.

Бібліятэкар цікава расказала і пазнаёміла юных чытачоў з гістарычнымі і сучаснымі матэрыяламі, летапісам вёскі Міхалішкі, яе вядомымі землякамі,  каб юныя чытачы ведалі і бераглі сваю спадчыну, бо спадчына — гэта наша мінулае, наша памяць.

 




Апублікавана 02.08.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий