Жнiвень 7

Беларуская казка – розуму падказка

5 жніўня бібліятэкар бібліобуса Марына Здзіславаўна правяла ў летніку “Ластаўка” гучнае чытанне беларускіх народных казак пад назвай “Беларуская казка – розуму падказка”.

Казкі прысутнічаюць у жыцці кожнага чалавека з дзяцінства. На сустрэчы з дзецьмі бібліятэкар засяродзіла ўвагу менавіта на казкі пра жывёл – сапраўднае багацце беларускага фальклору, дзе кожны персанаж мае характар чалавека. Хлопчыкі і дзяўчынкі адразу зразумелі, хто добры, а хто злы і хітры. Для чытання і абмеркавання наўмысна ўзялі кароткія, з простым сюжэтам, невялікай колькасцю персанажаў, дзе выразна супрацьпастаўляюцца дабро і зло. Казачная віктарына праверыла памяць школьнікаў.




Апублікавана 07.08.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий