Жнiвень
12
Лета і кніга
11 жніўня ў Трокеніцкай сельскай бібліятэцы-клубе падвялі вынікі конкурсу “Лета і кніга”. Конкурс праводзіўся з мэтай папулярызацыі чытання сярод дзяцей, знаёмства з кніжнымі навінкамі.
Самыя актыўныя чытачы на працягу лета актыўна ўключыліся ў конкурсную праграму: прыходзілі ў бібліятэку па праграмную літаратуру, з задавальненнем чыталі прыгодніцкія і пазнавальныя творы, дапамагалі бібліятэкару з рамонтам кніжак, удзельнічалі ў бібліятэчных мерапрыемствах.
Самымі лепшымі чытачамі сталі Рабкоўская Дар’я і Якушчонак Мілана. Пераможцы атрымалі граматы і падарункі.