Жнiвень 19

Урок дабрыні

17 жніўня ў Трокеніцкай бібліятэцы-клубе прайшоў урок дабрыні “Працягні руку — лапе!” да Сусветнага  дня беспрытульных жывёл.

 

Бібліятэкар Алена Баляславаўна паставіла перад прысутнымі пытанне: “Сабака чалавеку — сябар, а хто для яе чалавек?” Адказ на яго дапамагалі знайсці дзве карлікавыя таксы Дзіна і Чарлі. Бібліятэкар рассказала дзецям, як правільна даглядаць сабак, а таксама растлумачыла, што сабакі таксама як і людзі адчуваюць боль, смуткуюць,  іх паводзіны і характар цалкам залежаць ад чалавека. Абмеркалі, чаму з’яўляюцца беспрытульныя жывёлы, і што можа кожны з нас  зрабіць, каб пазбегнуць павелічэння іх колькасці.




Апублікавана 19.08.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий