Лета, бывай!
27 жніўня адбылося чарговае пашыранае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Ветразь”, прысвечанае развітанню з летам “Лета, бывай!”.
Першая частка мерапрыемства была прысвечана летняму адпачынку, падчас якога дзеці эмацыйна адказвалі на пытанні пра летнія месяцы, удзельнічалі ў віктарыне на веданне мультфільмаў пра лета, у конкурсе “Угадай садавіну і агародніну навобмацак”. Другая частка прысвячалася новаму навучальнаму году, дзе дзеці мелі магчымасць сабраць у ранец неабходныя школьныя прыналежнасці. Першакласнікі атрымалі ў падарунак размалёўкі пра казачных герояў і падводны свет. Удзельнікі мерапрыемства таксама пазнаёміліся з гісторыяй Дня беларускага пісьменства і паглядзелі відэа пра сталіцу XXVI свята беларускага пісьменства “Слонім — мой гонар”.