Верасень
3
Ганаровы дыплом
У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства былі ўзнагароджаны пераможцы традыцыйнага рэспубліканскага конкурсу, арганізаванага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкай “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
Сярод пераможцаў і Астравецкая раённая бібліятэка, якая стала трэцяй у намінацыі “За навуковую і даследчую работу”. Першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алена Даўгаполава ўручыла дыплом намесніку дырэктара бібліятэкі Наталлі Ачарэтавай.