Верасень
16
“Мовы друкаванай чароўныя словы”
7 верасня ў Падольскім філіяле Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла гутарка-абмеркаванне “Мовы друкаванай чароўныя словы” , прымеркаваная да Дня пісьменства і друку.
Вера Іванаўна імкнулася ў сваім паведамленні адлюстраваць шлях пісьменнасці і друку ў Беларусі, адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа. Не абмінула бібліятэкар і чытацкія інтарэсы жыхароў Палольскага філіяла – парадавала сваіх чытачоў свежай прэсай і навінкамі літаратуры.