Верасень
17
“Библиотечное царство – мудрое государство”
Бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі запрасіла дзяцей мясцовай школы на літаратурную гадзіну “Библиотечное царство – мудрое государство”, прымеркаваную да Дня бібліятэк.
Вольга Аляксандраўна расказала дзецям пра рэжым працы бібліятэкі, пра ролю кніг у жыцці школьніка, аб вучэбнай і мастацкай літаратуры, аб правілах паводзін у бібліятэцы. Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй стварэння першых бібліятэк, а таксама даведаліся, як выглядалі першыя кнігі.
Нягледзячы на тое, што многія з дзяцей ужо даўно з’яўляюцца чытачамі бібліятэкі, мерапрыемства “Библиотечное царство – мудрое государство” аказалася вельмі інфарматыўным і карысным.