Верасень 19

Гродзеншчына: мінулае і сучаснасць

Да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці бібліятэкар Варнянскай сельскай бібліятэкі правяла гадзіну інфармацыі «Гродзеншчына: мінулае і сучаснасць».

Чытачы пазнаёміліся з гісторыяй Гродзенскай вобласці і яе сучаснымі дасягненнямі. Дзеці мелі ўнікальную магчымасць па старонках кніг здзейсніць перамяшчэнне ў часе, раскрыць невядомыя факты гісторыі Гродна, адчуць подых мінулых стагоддзяў і рытм сённяшніх дзён. Увазе  чытачоў  быў прадстаўлены відэафільм «Гродна — маё натхненне і любоў».




Апублікавана 19.09.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий