Верасень 20

Гродзеншчына: мінулае і сучаснае

20 верасня Астравецкая раённая бібліятэка запрасіла вучняў 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Астраўца” на ўрок пазнання “Гродзеншчына: мінулае і сучаснае”, прымеркаваны да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці.

Увазе дзяцей была прадстаўлена разгорнутая кніжная выстава “Прынямонне – край дарагі”, прадэманстраваны мастацка-дакументальны фільм “Гродзеншчына: шлях даўжынёю ў 75 гадоў”. Шмат карыснай і новай інфармацыі вучні атрымалі падчас правядзення віктарыны, прысвечанай 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.




Апублікавана 20.09.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий