Верасень
29
Гродзеншчына: мінулае і сучаснае
Да 75-годдзя з дня заснавання Гродзенскай вобласці для восьмых класаў гімназіі №1 і СШ №2 бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі правялі цыкл мерапрыемстваў як у школе, так і ў бібліятэцы.
Пад час вандровак па вобласці “Гродзеншчына: мінулае і сучаснае” школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй нашага гродзенскага края, даведаліся пра знакамітых асоб Гродзеншчыны, чаму наш край называюць краем замкаў. Усім было цікава пачуць звесткі пра нашу вобласць на сучасным этапе і ўбачыць відэаролік “Візітная картка Гродзеншчыны”. Мерапрыемства завяршылася конкурсам “Знаўцы Гродзеншчыны”, дзе ўдзельнікі змаглі праверыць свае веды.