Кастрычнiк
3
Мудрай восені шчаслівыя імгненні
2 кастрычніка Астравецкая раённая бібліятэка гасцінна расчыніла дзверы для сваіх сяброў – членаў аматарскага а’яднання “Актыўнае даўгалецце”, каб шчыра павіншаваць іх са святам. Дзень пажылых людзей адзначаецца ў краіне з 1992 года.
Сталыя людзі – наш гонар, а свята – напамінак аб тым, што мы з павагай і разуменнем павінны адносіцца да людзей “шаноўнага” ўзросту.
У бібліятэцы гучалі цёплыя і шчырыя словы ў адрас гасцей, пажаданні здароўя і дабрабыту, бадзёрага настрою і жыццёвай актыўнасці. Госці дзяліліся ўспамінамі аб сваім жыцці, сваёй маладосці. Успомнілі цікавыя моманты з працоўнай дзейнасці.
Мерапрыемства дало магчымасць сустрэцца, пагутарыць, абмяняцца творчымі ідэямі і задумкамі.