Даражэй усяго матуля
Традыцыйна 14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. А ў гэтым годзе цэлы тыдзень у сярэдзіне кастрычніка прысвячаецца самым дарагім людзям – нашым матулям. Для іх у гэтыя дні – святочныя вечары, цёплыя сустрэчы і сардэчныя віншаванні.
Бібліятэкар Альхоўскай сельскай бібліятэкі запрасіла чытачоў-дзяцей на мерапрыемства “Даражэй усяго Матуля”. Рабяты чыталі вершы і спявалі песні пра маму, знаёміліся з мастацкімі творамі, прысвечаныя матулям. Кожны імкнуўся расказаць аб сваёй незвычайна добрай і прыгожай маме, прымаючы ўдзел у конкурсах “Ці добра вы ведаеце сваіх мам?”, “Быць мамай – нялёгка”, “Залатая мама”.
І якое ж свята можа быць без падарунка, зробленага сваімі рукамі? Дзеці зрабілі паштоўкі і напісалі шчырыя словы падзякі сваім матулям.