Інфармацыйная гадзіна “Ваш сябар – газета “Гродзенская праўда”
Астравецкая дзіцячая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў пазнаёміцца з газетай “Гродзенская праўда”. А нагодай для гэтага стаў юбілей газеты – 80 гадоў з пачатку выдання.
Пяцікласнікі ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Астраўца” прыйшлі на інфармацыйную гадзіну “Ваш сябар – газета “Гродзенская праўда”.
Школьнікі даведаліся, што газета за час свайго існавання змяніла некалькі назваў. З цікавасцю дзеці паслухалі інфармацыю аб журналістах, якія пачыналі сваю працу ў газеце “Гродзенская праўда”, а потым сталі вядомымі пісьменнікамі. Для дзяцей правялі агляд сучаснай газеты з актуальнымі рубрыкамі, артыкуламі. Займальна для пяцікласнікаў было паглядзець відэаролік “Газета “Гродзенская праўда”, дзе яны ўбачылі, як рыхтуецца і выдаецца перыядычнае выданне.
Дзеці зацікавіліся фактам існавання адзінага ў Рэспубліцы Беларусь музея гісторыі газеты “Гродзенская праўда”, у якім можна даведацца пра стварэнне і развіццё выдання. Таксама школьнікам расказалі, што галоўным рэдактарам з’яўляецца Лілія Навіцкая, ураджэнка нашага Астравецкага раёна. Пяцікласнікі маглі пазнаёміцца з нумарамі газеты за мінулыя гады, якія захоўваюцца ў бібліятэцы. А таксама з радасцю сфатаграфаваліся з газетай на памяць.