Кастрычнiк 14

Павіншуем маму разам

Дзіцячая бібліятэка 14 кастрычніка правяла ў Астравецкім ЦКРНіР акцыю да Дня маці “Павіншуем маму разам” .

Выхаванцам цэнтра расказалі пра прыгожае свята – Дзень маці. Разам з дзецьмі пагулялі ў гульні “Нашы мамы ўсё ўмеюць”, “Ветлівыя словы”, “Мая мама самая…”. Дзецям прапанавалі сабраць мамін партрэт з дапамогай папяровага манекена і  падабраць упрыгожванні — завушніцы, галаўны убор. Бібліятэка падрыхтавала для выхаванцаў каляровыя міні-паштоўкі з віншаваннямі для іх мам, каб дзеці маглі іх уручыць сваім самым дарагім і любімым матулям.

 




Апублікавана 14.10.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий