Лiстапад
22
Птушкі маёй Радзімы
У Альхоўскай сельскай бібліятэцы 20 лістапада адбыўся экалагічны агляд “Птушкі маёй Радзімы”, прысвечаны дзіўнаму свету птушак.
Дзеці слухалі галасы птушак, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра птушак, называлі творы паэтаў і пісьменнікаў, творчасць якіх прысвечана птушкам сябрам, разважалі на тэму “Якую ролю адыгрываюць птушкі ў прыродзе?” Рабятам цікава было даведацца пра жыццё і звычкі птушак, паудзельнічаць ў гульнёвай праграме “Зімовыя птушкі”. Дзеці прыйшлі да высновы, што зімой неабходна развешваць кармушкі і падкормліваць птушак сяброў. А вясной для іх майстраваць шпакоўні.