Лiстапад
25
Гучныя чытанні
У Год малой Радзімы 24 лістапада ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства гучныя чытанні “Я – беларус маленькі”.
Дзеці разам з бібліятэкарам чыталі ўслых вершы беларускіх пісьменнікаў, уласныя творы, якія апавядалі пра школу, малую Радзіму, сям’ю. Пасля прачытання ўсе разам з супрацоўнікам бібліятэкі абмеркавалі і падвялі вынікі конкурсу, і вызначылі пераможцаў. За салодкім сталом дзеці дзяліліся паміх сабой уражаннямі, што ім больш спадабалася, яны параўновалі сябе з героямі апошніх прачытанных кніг, і знаходзілі агульныя рысы з персанажамі кніг.