Лiстапад
27
Урок здароўя
Да Дня адмовы ад курэння дзіцячая бібліятэка правяла ўрок здароўя “Нет табаку, алкоголю, наркотикам”. На мерапрыемства сабраліся вучні 5 “А” класа СШ №2.
У пачатку ўрока дзеці ўспомнілі шкодныя звычкі, якія ведаюць, а потым вырашылі пагаварыць пра адну з самых шкодных – курэнне. Усе з цікавасцю слухалі пра гісторыю ўзнікнення курэння ў Еўропе, пра вялікую шкоду яго для здароўя. Вучні актыўна самі задавалі пытанні на розныя тэмы, разважалі: што такое пасіўнае курэнне, як шкодныя хімічныя рэчывы, якія знаходзяцца ў цыгарэтах, уздзейнічаюць на арганізм чалавека. У канцы мерапрыемства дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе “Выберы адказ” і паглядзелі відэаролік пра шкоду курэння “Я бросил курить в 13 лет. Жизненные истории”.