Снежань
11
Урок радзімазнаўства
У Рытанскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок радзімазнаўства «Мая вёска-мая Радзіма» у рамках Года малой Радзімы.
Бібліятэкар Ганна Сільвестраўна пазнаёміла дзяцей з гісторыяй вёскі Рытань. Асаблівы акцэнт быў нададзены ваеннаму часу, дзе рабяты даведаліся аб сваіх земляках – ветэранах Вялікай Айчыннай вайны. Расказала бібліятэкар аб тым, як жыла вёска ў першыя пасляваенныя гады, як адраджалася пасля ваеннага ліхалецця.
Краязнаўчы матэрыял быў прадстаўлены на двух выставах : «Нашы землякі ў баях за Радзіму» і «Старонка любая мая». Дзеці пазнаёміліся з артыкуламі пра землякоў, фотаздымкамі , якія захоўваюцца ў бібліятэцы з 1984 года. Многія на фотавыставе знайшлі сваіх прадзедаў.