Снежань 12

Фірменны чай ад Лабачэўскага

11 снежня ў   чытальнай зале Астравецкай раённай бібліятэцы сабраліся аматары клуба “Актыўнае даўгалецце”.

На гэты раз сустрэча з гаспадаром фермерскай гаспадаркі “Світанак” Ч.С. Лабачэўскім прайшла пад цікавую размову і духмяны фірменны чай ад госця. Часлаў Станіслававіч падзяліўся рэцэптам узвару з абляпіхі, які вельмі карысны для здароўя, прыгатаваў і  пачаставаў наведвальнікаў бібліятэкі духмяным напоем з груш, яблыкаў і мёду, расказаў аб іх карысных уласцівасцях для чалавека.




Апублікавана 12.12.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий