Лiстапад 17

Карткавыя каталогі і электронныя рэсурсы

ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”

Карткавыя каталогі і картатэкі раскрываюць змест  фондаў бібліятэчнай сістэмы раёна.  

  • Каталогі

Уліковы каталог  знаходзіцца ў аддзеле камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду.  Уключае бібліяграфічныя запісы выданняў, якія знаходзяцца ў цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэках, а таксама ў сельскіх бібліятэках.

Сістэматычны каталог  маецца ў цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэках, сельскіх бібліятэках. Змяшчае бібліяграфічныя запісы ўсіх дакументаў, размешчаных па тэмах у адпаведнасці з Табліцамі бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі (ББК). Кожны раздзел мае свой індэкс. У сваю чаргу раздзелы дзеляцца на падраздзелы.

Алфавітны  каталог  маецца ў цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэках і ва ўсіх бібліятэках-філіялах раёна. Уключае ў сабе бібліяграфічныя апісанні кніг, брашур, ілюстрацый, нотных выданняў, электронных дакументаў, размешчаных у алфавітным парадку аўтараў і загалоўкаў. Выданні на беларускай мове выдзелены ў асобны рад.

  • Картатэкі

Сістэматычная картатэка артыкулаў уключае ў сабе бібліяграфічныя запісы артыкулаў з газет і часопісаў, зборнікаў. Універсальная па зместу раскрывае фонд перыёдыкі  бібліятэкі ў галіновым і тэматычным аспекце. Матэрыял размешчаны па “Табліцах бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі”.  Матэрыял размяшчаецца ў адваротнай храналогіі. Картатэку вядуць усе бібліятэкі раёна, Астравецкая раённая і дзіцячая бібліятэкі. З 2003 бібліяграфічныя запісы прадастаўлены ў электронным выглядзе ў БД “Аналітыка”.

Краязнаўчая картатэка ўніверсальная па зместу. Уключае бібліяграфічныя апісанні друкаваных выданняў з перыёдыкі і максімальна адлюстроўвае матэрыялы аб Астравецкім раёне і Гродзенскай вобласці.

Картатэка загалоўкаў мастацкіх твораў змяшчае запісы ўсіх загалоўкаў мастацкіх твораў. Дае магчымасць высветліць прозвішча аўтараў, калі ў запыце яно адсутнічае.

Картатэка “Знакамітыя асобы”  змяшчае прозвішчы знакамітых асоб і месца, у якіх выданнях можна знайсці звесткі аб іх. Карткі размешчаны ў алфавіце прозвішчаў.

Картатэка перыядычных выданняў дае прадстаўленне аб тых газетах і часопісах, якія выпісваюць бібліятэкі. Размешчаны ў алфавіце назваў.

Картатэка новых кніг адлюстроўвае новую літаратуру, якая паступіла ў бібліятэкі.

Картатэка назваў песень змяшчае пералік асобных песень са зборнікаў. Карткі расстаўлены ў алфавіце назваў песняў.

Картатэка ілюстрацый змяшчае бібліяграфічныя запісы на асобную ілюстрацыю, указвае яе месцазнаходжанне. Карткі размешчаны ў алфавіце прозвішчаў мастакоў.

Тэматычная картатэка ілюстрацый змяшчае ў алфавіце назваў рубрык карткі з ілюстрацыямі розных мастакоў.

ЭЛЕКТРОННЫЯ  РЭСУРСЫ

  • Электронны каталог. З 2003 года бібліятэка працуе ў  аўтаматызаваным рэжыме. Электронны каталог уключае бібліяграфічныя запісы на новыя паступленні літаратуры па 3 раздзелах: “Кнігі”, “Аналітыка”, “Краязнаўства”.
  • Электронны банк данных «Эталон — WIN«. Змяшчае рэгістрацыйныя карткі і тэксты прававых актаў. Банк даных «Эталон» уключае наступныя  базы даных:
  • БД “Заканадаўства Рэспублікі Беларусь”;
  • БД “Міжнародныя дагаворы” ;
  • БД “Рашэнні органаў мясцовага самакіравання”;
  • БД “Судовая практыка”.