Студзень 15

Новая сустрэча ў Новым годзе

Першае пасяджэнне ў 2020 годзе ўдзельнікаў клуба “Актыўнае даўгалецце” пачалося традыцыйнай каляднай сустрэчай і прайшло 15 студзеня.

Удзельнікі падзяліліся аплаткай і павіншавалі адзін аднаго з мінулымі святамі. Паколькі сустрэча праходзіла ў дзень заснавання Астравецкага раёна, бібліятэкары правялі вечар-прызнанне  “Краявіды роднага краю, вам у любові я прысягаю”. Гучалі вершы, прысвечаныя раёну, былі ўзгаданы моманты заснавання нашай тэрытыяльнай адзінкі, а Святлана Мешкіс праспявала песню на словы мясцовага паэта Ігара Туршава,  якая таксама была прысвечана нашай мясцовасці. У канцы традыцыйна прайшла гульня “Удача в придачу”, а бібліятэкары ўручылі кожнаму госцю навагоднія календары.




Апублікавана 15.01.2020 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий